Алесь Бачыла "Самы лепшы горад"

Шмат на свеце гарадоў
Вельмі знакамітых,
Толькі Мінск заўжды дамоў
Цягне як магнітам.

Калі праўду гаварыць Вам,
сябрам і блізкім,
Дык нідзе не можа быць
Лепей, чым у Мінску.

Як палацы, тут дамы,
Сонца ў вокнах ззяе,—
Hi на які горад мы
Мінск не прамяняем.

Для жыцця тут райскі кут...
Гарсавет праверыў:
Застаецца кожны тут,
Толькі дай кватэру.

Кожны парк, нібы той гай,
I ў такім убранні,
Хоць дзяўчатам прызначай
Кожны дзень спатканні.

А дзяўчаты!.. Вам такіх
Не знайсці ніколі,
Толькі глянеце на іх —
I вы... у «няволі».

Ну, а хлопцы...
Не хваліць Права мы не маем:
Што ні возьмуць, аж гарыць
Праца ў іх любая.

Людзі кажуць нездарма —
Верце іх прымеце,—
Што найлепшага няма
Горада на свеце.
1958 г.

Меню



Пошук


 


Апошняе на форуме


Няма дадзеных


Наш гузік



код гузіка



Лічыльнікі